ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 5 красавіка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
10 сакавіка 2020, 13:00

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

Пашпарт - асноўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Уяўляе сабой кніжны блок памерам 125 x 88 мм з закругленымі вугламі, які складаецца з вокладкі і 32 пранумараваных старонак.

Вокладка пашпарта выраблена з матэрыялу цёмна-сіняга колеру, на якой з імітацыяй залатога ціснення выкананы:

надпісы на беларускай, рускай і англійскай мовах "РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ", "РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ", "REPUBLIC OF BELARUS";

выява Дзяржаўнага герба Беларусі;

надпісы на беларускай, рускай і англійскай мовах "ПАШПАРТ", "ПАСПОРТ", "PASSPORT".

У пашпарт уносяцца наступныя звесткі аб асобе грамадзяніна:

прозвішча, імя, імя па бацьку (калі ёсць);

фатаграфія ўладальніка;

чысло, месяц, год нараджэння;

месца нараджэння;

ідэнтыфікацыйны нумар;

пол;

адзнакі аб дзецях уладальніка пашпарта, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту;

адзнака аб шлюбе.

З 2012 года пашпарт павінен мець кожны грамадзянін Беларусі, якому спонілася 14 гадоў. Для выезду за мяжу пашпарт афармляюць і на дзяцей малодшых за 14 гадоў.

Пашпарт выдаецца тэрмінам на 10 гадоў.

Абмен пашпарта праводзіцца ў сувязі з:

дасягненнем 14 гадоў;

заканчэннем тэрміну дзеяння;

змяненнем прозвішча, імя, імя па бацьку;

зрасходаваннем лістоў, прызначаных для віз;

змяненнем палавой прыналежнасці;

непрыгоднасцю для выкарыстання;

устанаўленнем недакладнасцей у запісах;

стратай (крадзяжом) пашпарта.

Кошт і тэрміны афармлення пашпарта:*

месяц - Br27 (одна БВ);

15 дзён - Br54 (дзве БВ);

7 дзён - Br81 (тры БВ).

Без візы па беларускім пашпарце можна наведаць 75 краін**.

У рэйтынгу Passport Index беларускі пашпарт займае 68-е месца.*

*Па стане на 10.03.2020.

** Без візы, з атрыманнем візы пасля прылёту або прыезду, атрымаўшы візу анлайн.

Крыніцы: МУС, www.henleypassportindex.com.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі