
Штодзённа пасажырскім транспартам перавозіцца амаль 4,4 млн чалавек.
Па выніках 2021 года ўсімі відамі пасажырскага транспарту (уключаючы таксаматорны) перавезена 1591,6 млн чалавек. Пасажыраабарот склаў 20 851,1 млн пасажыра-кіламетраў.
У агульным аб'ёме пасажыраабароту:
аўтобусны транспарт - 38,1%,
паветраны транспарт - 22,1%,
чыгуначны транспарт - 21,5%,
гарадскі электрычны транспарт і метрапалітэн - 15,2%.
Аўтобусны транспарт
Перавезена 940,7 млн чалавек, пасажыраабарот - 7942 млн пасажыра-кіламетраў*.
Штодзённа перавозіцца каля 2,6 млн чалавек.
Доля гарадскіх перавозак - 92,8% (у агульным аб'ёме перавозак пасажыраў аўтобусамі ў рэгулярных зносінах).
Гарадскі электрычны транспарт і метрапалітэн
Перавезена 543,1 млн чалавек, пасажыраабарот - 3181 млн пасажыра-кіламетраў*.
Штодзённа перавозіцца тралейбусным транспартам больш за 750 тыс. пасажыраў, метрапалітэнам каля 620 тыс. пасажыраў, трамвайным транспартам больш за 117 тыс. пасажыраў.
Чыгуначны транспарт
Перавезена 61,2 млн чалавек, пасажыраабарот - 4485,5 млн пасажыра-кіламетраў*.
Удзельная вага перавозак пасажыраў у рэгіянальных зносінах эканомкласа (у аб'ёме перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам) - 79,6%.
Паветраны транспарт
Перавезена 1,9 млн чалавек, пасажыраабарот - 4602,3 млн пасажыра-кіламетраў*.
У агульным аб'ёме міжнародных перавозак пасажыраў усімі відамі транспарту паветраны транспарт займае 45,3%.
* Па выніках 2021 года.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.