У Беларусі пражываюць амаль 5 млн жанчын (53,8% жыхароў краіны)*:
гараджанкі - 79,1%;
сялянкі - 20,9%.
Сярэдні ўзрост жанчыны - 43,6 года.
Узровень занятасці жанчын у працаздольным узросце - 84,3%.
Сярэдні ўзрост занятых жанчын - 42,1 года.
Асноўныя сферы занятасці, дзе пераважаюць жанчыны:
- ахова здароўя і сфера сацпаслуг - 84%;
- адукацыя - 83,7%;
- фінансавая і страхавая дзейнасць - 77,3%.
Кожны другі кіраўнік - жанчына (49,5% сярод кіраўнікоў ва ўзросце 20-49 гадоў).
Сярод занятых жанчын 42,1% маюць вышэйшую адукацыю, 26,6% - сярэднюю спецыяльную, 19,7% - прафесійна-тэхнічную адукацыю.
У 2023 годзе 60,2% занятых у эканоміцы жанчын 20-49 гадоў мелі непаўналетніх дзяцей.
У Беларусі на 1000 мужчын прыпадае 1165 жанчын.
Сярэдні ўзрост жанчыны пры рэгістрацыі першага шлюбу - 26,5 года, паўторнага шлюбу - 39,8 года.
Спортам у свабодны час займаюцца 28,9% беларусак.
*Паводле даных на пачатак 2023 года.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.