У агульнай колькасці насельніцтва Беларусі мужчыны складаюць 46,2% (4 321,1 тыс.)*.
На пачатак 2021 года:
на 1000 мужчын прыпадала 1164 жанчыны;
больш за 3/4 мужчын пражываюць у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу;
22,8% мужчын пражываюць у сельскіх населеных пунктах;
кожны пяты мужчына з'яўляецца жыхаром сталіцы.
Размеркаванне колькасці мужчын па абласцях і г. Мінску*:
Брэсцкая - 14,4%;
Віцебская - 11,9%;
Гомельская - 14,7%;
Гродзенская - 10,9%;
Мінская - 15,9%;
Магілёўская - 10,9%;
Мінск - 21,3%.
Сярэдні ўзрост мужчын складае 38,1 года:
37,1 - сярод узрост гарадскога жыхара,
41,6 - сельскага жыхара.
Ніводная са сфер дзейнасці не абыходзіцца без мужчынскага ўдзелу.
Пераважна мужчынскія віды дзейнасці**:
- будаўніцтва - 86,7%;
- транспартная сфера - 76,2%;
- сельская, лясная і рыбная гаспадарка - 66,3%.
У 2020 годзе шлюб заключылі 50,4 тыс. мужчын, упершыню стварылі сям'ю - 34,3 тыс., паўторна - 16 тыс.
Аддаюць перавагу стварэнню сям'і ва ўзросце 20-29 гадоў.
Сярэдні ўзрост заключэння першага шлюбу - 28,4 года, паўторнага - 41,9 года.
Было зарэгістравана 1439 шлюбаў, у якіх жаніху споўнілася 60 гадоў і больш.
* На пачатак 2021 года.
** У працэнтах ад агульнай колькасці работнікаў арганізацый адпаведнага віду эканамічнай дзейнасці
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.