Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
23 лютага 2021, 14:36

Партрэт сярэднестатыстычнага беларускага мужчыны

У агульнай колькасці насельніцтва Беларусі мужчыны складаюць 46,2% (4351,4 тыс.)*.

Размеркаванне колькасці мужчын па абласцях і Мінску*:

Брэсцкая - 14,4%,

Віцебская - 12%,

Гомельская - 14,7%,

Гродзенская - 10,9%,

Мінская - 15,8%,

Магілёўская - 11%,

Мінск - 21,2%.

Сярэдні ўзрост мужчын у Беларусі - 38 гадоў:

36,9 - у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу,

41,5 - у сельскай мясцовасці.

Узровень занятасці мужчын у працаздольным узросце** - 80,4%.

Сярэдні ўзрост занятых мужчын складае 42 гады.

Кожны чацвёрты мужчына, заняты ў эканоміцы краіны, ва ўзросце 16-30 гадоў.

Пераважна мужчынскія віды дзейнасці:

будаўніцтва;

транспарт, складзіраванне, паштовая і кур'ерская сферы;

сельская, лясная і рыбная гаспадарка;

прамысловасць;

інфармацыя і сувязь.

Ні адна са сфер дзейнасці не абыходзіцца без мужчынскага ўдзелу.

Сярэдні ўзрост заключэння першага шлюбу - 28,3 года, паўторнага - 41,5 года.

З ліку мужчын ва ўзросце 15 гадоў і старэйшым:

62% былі ў шлюбе або ў незарэгістраваных адносінах,

23% - ніколі не былі ў шлюбе,

13% - разведзеныя, разышліся або аўдавелыя.

* Паводле даных перапісу насельніцтва 2019 года, у працэнтах да агульнай колькасці мужчын.

** Паводле даных перапісу насельніцтва 2019 года.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі