Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
09 лістапада 2020, 15:36

Партрэт сярэднестатыстычнага беларускага мужчыны

У агульнай колькасці насельніцтва Беларусі мужчыны складаюць 46,2% (4 351,4 тыс.)*.

У 2019 годзе:

нарадзіліся 45 186 хлопчыкаў

больш як 3/4 мужчын пражывае ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу

23,1% мужчын пражывае ў сельскіх населеных пунктах

кожны пяты мужчына з'яўляецца жыхаром сталіцы.

Размеркаванне колькасці мужчын па абласцях і г.Мінску*:

Брэсцкая - 14,4%;

Віцебская - 12%;

Гомельская - 14,7%;

Гродзенская - 10,9%;

Мінская - 15,8%;

Магілёўская - 11%;

Мінск - 21,2%.

Сярэдні ўзрост мужчын складае 38 гадоў:

36,9 - сярэдні ўзрост гарадскога жыхара,

41,5 - сельскага жыхара.

Ні адна са сфер дзейнасці не абыходзіцца без мужчынскага ўдзелу.

Пераважна мужчынскія віды дзейнасці**:

- будаўніцтва - 81,5%;

- транспартная сфера - 70%;

- сельская, лясная і рыбная гаспадарка - 60,8%.

У 2019 годзе шлюб узялі 62,7 тыс. мужчын, упершыню стварылі сям'ю - 43,4 тыс., паўторна - 19,3 тыс.

Ствараць сем'і лічаць за лепшае ва ўзросце 20-29 гадоў.

Сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб - 28,3 года, паўторны - 41,5 года.

* Паводле даных перапісу насельніцтва-2019, у працэнтах да агульнай колькасці насельніцтва.

** у працэнтах ад агульнай колькасці работнікаў арганізацый адпаведнага віду эканамічнай дзейнасці

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі