Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
14 мая 2019, 14:06

Партрэт беларускай сям'і

У 2018 годзе ў Беларусі заключана 60 714 шлюбаў.

Колькасць шлюбаў на 1000 чалавек насельніцтва - 6,4*.

Сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб у жанчын склаў 26 гадоў, у мужчын - 28,1 года.

92,8% шлюбаў былі заключаны паміж беларусамі.

Сярэдні ўзрост жанчыны пры нараджэнні дзіцяці склаў 29,4 года.

У 2018 годзе нарадзіліся 94 042 дзіцяці. Больш як 60% народжаных дзяцей - другія, трэція і наступныя дзеці ў сям'і.

Удзельная вага дзяцей па чарговасці нараджэння (да агульнай колькасці народжаных):

39,2% - першае дзіця, 39,4% - другое дзіця, 21,4% - трэцяе і наступныя дзеці.

Расце нараджальнасць у жанчын ва ўзросце 40-44 гадоў: у 2018 годзе ў іх нарадзіліся 2 247 дзяцей, што ў 1,8 раза больш, чым у 2010 годзе, 54% гэтых дзяцей - трэція і наступныя дзеці.

* Тут і далей - па выніках 2018 года.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі