
У Беларусі налічваецца 2 612 413 сем'яў, з іх больш за 43% маюць дзяцей малодшых за 18 гадоў*.
У 2020 годзе ў Беларусі заключана 50 384 шлюбы.
Колькасць шлюбаў на 1 тыс. чалавек насельніцтва - 5,4**.
Сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб у жанчын - 26,2 года, у мужчын - 28,4 года.
92,6% шлюбаў былі ўзяты паміж беларусамі.
Сярод узятых шлюбных саюзаў 718 шлюбаў, у якіх жаніх і нявеста былі ва ўзросце 60 гадоў і старэйшым.
Расце колькасць дзяцей, народжаных трэцімі і наступнымі. Доля такіх дзяцей у агульнай колькасці народжаных:
2010 - 11,6%;
2020 - 24,6%.
Колькасць маладых і шматдзетных сем'яў, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў:
маладыя сем'і: 2019 - 302 310; 2020 - 294 945;
шматдзетныя сем'і: 2019 - 40 250; 2020 - 40 771.
Колькасць маладых і шматдзетных сем'яў, якія атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы:
маладыя сем'і: 2019 - 6559; 2020 - 7737;
шматдзетныя сем'і: 2019 - 7785; 2020 - 11 674.
* Паводле даных перапісу насельніцтва 2019 года.
** Тут і далей - па выніках 2020 года.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.