Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
16 чэрвеня 2021, 10:52

Парады па забеспячэнні бяспекі дзяцей

Бацькам

На бачным месцы запішыце на лісток свае мабільныя тэлефоны і тэлефоны экстранных службаў: 112, 101 - пажар, затапленне; 102 - міліцыя; 103 - хуткая дапамога; 104 - пах газу;

трымайце ў недаступным для дзяцей месцы запалкі;

не падпускайце дзяцей да гарачых прыбораў, кіпеню і маскітных сетак.

Дзецям

Дома:

нікому не адчыняй дзверы;

калі чужыя ломяцца ў кватэру, то звані ў міліцыю па нумары 102 або выйдзі на балкон і крычы "Пажар!".

У пад'ездзе:

ніколі не заходзь у пад'езд або ліфт разам з незнаёмымі людзьмі;

калі каля кватэры стаіць незнаёмы, то пазвані суседзям і папрасі дапамогі.

На вуліцы:

калі выходзіш з дома, пакінь бацькам запіску з інфармацыяй - з кім і куды пайшоў і ў колькі вернешся;

калі затрымліваешся, пазвані і папярэдзь бацькоў;

не гуляй паблізу дарог і закінутых будынкаў;

абмінай гаражы, цёмныя завулкі і бязлюдныя мясціны;

ніколі не пагаджайся на прапановы незнаёмых людзей праводзіць цябе куды-небудзь, нават калі яны прадстаўляюцца знаёмымі тваіх бацькоў;

калі цябе спрабуюць куды-небудзь весці насільна, моцна крычы і кліч на дапамогу.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі