Спачатку дайце акумулятару невялікую нагрузку: прыйшоўшы на стаянку, памігайце далёкім святлом, уключыце музыку.
Пасля ўключэння запальвання пачакайце некалькі секунд, пакуль бензапомпа напампуе бензін, а пасля заводзьце рухавік.
Калі аўтамабіль не заводзіцца, трэба націснуць педаль газу і спрабаваць яго заводзіць. Гэта дапаможа прадуць камеры згарання ад паліва, якое назбіралася, пакуль рухавік не заводзіўся.
Аўтамабіль з механічнай каробкай перадач рэкамендуецца заводзіць, націснуўшы счапленне, пасля чаго не адпускаць яго некалькі хвілін. Тым самым аблегчыцца запуск рухавіка і зменшыцца нагрузка на ККД.
Пры ўключэнні запальвання для зніжэння нагрузкі на акумулятар выключыце ўсе электрапрыборы.
Праверце запальныя свечкі.
Выкарыстоўвайце прысадкі, якія заліваюцца ў паліўную сістэму для лепшага запуску рухавіка.
Калі замерзлі дзверы, замкі або накрыўка багажніка: адкрыйце любыя з дзвярэй, завядзіце аўтамабіль і добра прагрэйце яго.
Выкарыстоўвайце размарожвальнік або спецыяльны аэразоль.
Абліце замок гарачай вадой.
Нагрэйце ключ запальніцай, устаўце ў замок, асцярожна паспрабуйце пракруціць.
Заліце ў замок медыцынскі спірт.
Калі тэмпература паветра ніжэйшая за мінус 20°С, па магчымасці адмоўцеся ад доўгіх паездак на асабістым транспарце, асабліва на аўтамабілях з дызельным рухавіком.
Крыніца: паводле даных з адкрытых крыніц.