
Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі правёў даследаванне аб папулярнасці чытання ва ўмовах лічбавізацыі.
Згодна з даследаваннем:
24,1% беларусаў чытаюць штодзень,
25,8% - некалькі разоў у тыдзень,
амаль 70% - кожны месяц.
Любімыя жанры:
мастацкая літаратура - 69,9%,
навукова-папулярная - 27,7%,
вучэбна-адукацыйная - 20,6%,
духоўна-маральная - 18,6%,
навуковая - 16,1%,
фантастыка - крыху больш за 2%,
дэтэктывы - 1,6%.
52,5% апытаных адзначылі, што чытаюць для самаадукацыі, а 49,6% - атрымліваюць ад гэтага задавальненне.
Даследаванне праходзіла летам 2021 года. Выбарка - 903 рэспандэнты ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў.
Крыніца: Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі.