Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
29 красавіка 2020, 17:26

Памятка для пацыента - 2

Як лячыцца дома.

Дома ў пацыента павінны быць:

тэрмометр для мерання тэмпературы цела (норма 36,7С);

гадзіннік з секунднай стрэлкай для мерання пульсу і частаты дыхання (норма для 15-50 гадоў - 60-85 уд/мін, ад 50 гадоў і старэйшых - 70-90 уд/мін);

танометр (норма ад 120/80 да 140/90 мм.рт.с.);

пульсаксіметр (калі ёсць);

працуючы тэлефон;

базавыя прэпараты для лячэння асноўных захворванняў.

Меранне асноўных паказчыкаў здароўя неабходна праводзіць кожныя 3 гадзіны.

Маркеры для прадаўжэння лячэння дома:

тэмпература цела ад 35С да 38,5С;

свабоднае дыханне, адсутнасць сухога моцнага кашлю;

пульс ад 40 да 90 за мінуту;

частата ўдыху і выдыху меншая за 22 цыклы за мінуту;

насычэнне крыві кіслародам больш за 94 працэнты (па пульсаксіметры).

Важна адсутнасць:

затарможанасці свядомасці, галавакружэння, узрастаючага галаўнога болю, рэзкіх перападаў артэрыяльнага ціску, бледнасці скурнага покрыва, пасінення губ, насагубнага трохвугольніка, крылаў носа.

Калі ваш стан пагоршыўся - выклікайце брыгаду хуткай дапамогі.

Складнікі лячэння:

шмат піць цёплага;

гарачкапаніжальныя сродкі пры наяўнасці высокай тэмпературы (парацэтамол);

пасцельны рэжым, лежачы на жываце;

практыкаванні для ўзмацнення работы лёгкіх (надзіманне паветраных шарыкаў);

харчаванне з вялікай колькасцю вітамінаў С і В, а таксама бялку;

паўнацэнны сон і пазітыўны настрой.

Пры пацверджанай пнеўманіі дыягностыку абавязкова праводзіць медработнік паліклінікі дома.

Крыніца: Міністэрства аховы здароўя

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі