Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
10 лютага 2020, 10:12

Памеры прызавых для спартсменаў і трэнераў

Беларускія спартсмены, якія заваююць медалі на XXXII летніх Алімпійскіх гульнях і XVI летніх Паралімпійскіх гульнях 2020 года, XXIV летніх Дэфлімпійскіх гульнях 2021 года, XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях і XIII зімовых Паралімпійскіх гульнях 2022 года, XX зімовых Дэфлімпійскіх гульнях 2023 года, будуць удастоены прызоў у грашовай форме.

Памеры прызавых на Алімпійскіх гульнях:

золата - 12 тыс. базавых велічынь* (цяпер гэта Br324 тыс.),

серабро - 6 тыс. БВ (Br162 тыс.),

бронза - 4 тыс. БВ (Br108 тыс.).

Памер прызавых на Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульнях:

золата - 4 тыс. БВ (Br108 тыс.),

серабро - 2,4 тыс. БВ (Br64,8 тыс.),

бронза - 1,6 тыс. БВ (Br43,2 тыс.).

Трэнерам і іншым спецыялістам, якія прымалі ўдзел у спартыўнай падрыхтоўцы алімпійцаў, у залежнасці ад ступені ўдзелу выплачваюцца ўзнагароджанні ў памерах ад 20% да 100% ад кошту іх прызоў.

* Цяпер 1 БВ складае Br27.

Крыніца: Распараджэнне Прэзідэнта Беларусі ад 6 лютага №21рп.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі