
У 2020 годзе 684 чалавекі асуджаны за злачынствы карупцыйнай накіраванасці - на 32,1% менш, чым у 2019-м (1007 асоб).
518 чалавек (75,7%) пазбаўлены права займаць пэўную пасаду або займацца пэўнай дзейнасцю;
332 чалавекі (48,5%) прыгавораны да розных тэрмінаў пазбаўлення волі;
218 чалавек (31,9%) атрымалі штрафы;
167 чалавек (24,4%) атрымалі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі;
104 чалавекі (15,2%) атрымалі адтэрміноўку выканання пакарання;
22 чалавекі (3,2%) пазбаўлены воінскага або спецыяльнага звання;
14 чалавек (2%) атрымалі ўмоўнае непрымяненне пакарання;
8 чалавек (1,2%) атрымалі пакаранне ў выглядзе папраўчых работ;
7 чалавек (1%) вызвалены па прыгаворы ад пакарання па амністыі і іншых падставах;
3 чалавекі (0,4%) атрымалі пакаранне ў выглядзе арышту;
1 чалавеку (0,1%) да асноўнага пакарання назначана дадатковае ў выглядзе грамадскіх работ.
Найбольш распаўсюджаныя злачынствы карупцыйнай накіраванасці:
атрыманне хабару (арт.430 КК) - 233 асобы (34,1%);
крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (арт.210 КК) - 181 асоба (26,5%);
дача хабару (арт.431 КК) - 152 асобы (22,2%);
перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў (арт.426 КК) - 55 асоб (8%);
злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі (арт.424 КК) - 49 асоб (7,2%);
злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзейнасць улады (арт.455 КК) - 8 асоб (1,2%);
пасрэдніцтва ў хабарніцтве (арт.432 КК) - 3 асобы (0,4%);
легалізацыя ("адмыванне") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, (арт. 235 КК) - 2 асобы (0,3%);
бяздзейнасць службовай асобы (арт.425 КК) - 1 асоба (0,1%).
Крыніца: Вярхоўны суд Беларусі.