Падзейны турызм - адзін з напрамкаў турыстычнай індустрыі, што дынамічна развіваюцца, заснаваны на наведванні розных мерапрыемстваў. Беларусь мае велізарны патэнцыял для развіцця падзейнага турызму. Беларускія фестывалі - унікальныя і тэматычна разнастайныя, ад рэспубліканскіх да аўтэнтычных лакальных. Папулярнымі ў турыстаў з'яўляюцца музычныя, гастранамічныя, экалагічныя, этнакультурныя (святы народных рамёстваў і нацыянальнай кухні, гістарычная рэканструкцыя), рэлігійныя, спартыўныя фестывалі.
Сярод фестываляў жніўня:
"Мотальскiя прысмакi" (9-10 жніўня, Брэсцкая вобласць);
"Спораўскія сенажаці" (9 жніўня, Брэсцкая вобласць);
"Шлях Цмока" (9-10 жніўня, Віцебская вобласць);
"Іўеўскі памідор" (9 жніўня, Гродзенская вобласць);
"Свята мора" (9 жніўня, Гродзенская вобласць);
"Нясвіжская фартэцыя" (9 жніўня, Мiнская вобласць);
"У госці да радзімічаў" (9 жніўня, Магілёўская вобласць);
"Макавей" (13-14 жніўня, Магілёўская вобласць);
"Бацькава булка" (16 жніўня, Гродзенская вобласць);
"Дрыбінскія таржкі" (15-16 жніўня, Магілёўская вобласць);
"Ганненскі кірмаш" (22-23 жніўня, Гродзенская вобласць).
Для даведкі:
Жнівень у Беларусі прысвечаны падзейнаму турызму. У 2024 годзе ў жніўні прайшло 280 яркіх мерапрыемстваў, іх наведала амаль 250 тыс. турыстаў.
У 2024 годзе на конкурс "Пазнай Беларусь-2024" у намінацыі "Падзейнае мерапрыемства года" было пададзена 146 заявак. Мерапрыемствам года стаў каравай-фэст "Бацькава булка" (Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці).
Крыніца: Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнае агенцтва па турызме
