Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
25 студзеня 2023, 10:16

Падрыхтоўка да цэнтралізаванага экзамену

Цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) - абавязковы выпускны экзамен для 11-х класаў.

28 студзеня па ўсёй рэспубліцы пройдзе рэпетыцыя ЦЭ па вучэбных прадметах. Мэта - адпрацоўка працэдуры правядзення новай формы атэстацыі навучэнцаў 11-х класаў і вызначэння выпускнікамі ўзроўню сваёй падрыхтоўкі па прадметах.

На рэпетыцыйным ЦЭ пры сабе неабходна мець:

- пропуск і пасведчанне асобы (пашпарт),

- гелевую ручку чорнага колеру,

- калькулятар без дадатковых функцый (па прадметах "хімія", "фізіка").

Час на ЦЭ па прадмеце:

- матэматыка і фізіка - 210 мінут,

- хімія - 150 мінут,

- біялогія - 120 мінут,

- мовы (руская, беларуская, замежныя) - 120 мінут,

- гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя, геаграфія, грамадазнаўства - 90 мінут.

У канцы навучальнага года:

Для 11-х класаў - два выпускныя экзамены (у форме адзінага цэнтралізаванага экзамену):

беларуская або руская мова (на выбар вучня):

асноўны дзень - 14 мая 2023 года (нядзеля),

рэзервовыя дні - 23 мая, у ліпені ў даты правядзення ЦТ у рэзервовыя дні, 21 жніўня 2023 года.

Прадмет на выбар*:

асноўны дзень - 21 мая 2023 года (нядзеля),

рэзервовыя дні - 25 мая 2023 года, у ліпені ў даты правядзення ЦТ у рэзервовыя дні, 23 жніўня 2023 года.

ЦЭ ўяўляе сабой тэставае заданне, якое складаецца з часткі А (з выбарам адказу) і часткі В (з запісам адказу ў выглядзе слова або чысла).

Вынікі ЦЭ афармляюцца сертыфікатам і ўлічваюцца пры выстаўленні падагульняючай ацэнкі ў атэстат.

Экзамены ў форме ЦЭ здаюцца ў пунктах правядзення ЦЭ.

Плануецца, што ЦЭ будуць здаваць каля 53 тыс. выпускнікоў 11-х класаў.

*Пералік вучэбных прадметаў: фізіка, матэматыка, хімія, біялогія, замежная мова (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская), гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (навейшы час), геаграфія, грамадазнаўства.

Прадмет на выбар - выпускнікі 11-га класа выбіраюць з пераліку прадметаў, якія здаюцца на ЦТ, каб у далейшым паступаць у ВНУ.

Крыніца: Міністэрства адукацыі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі