У Беларусі ажыццяўляецца падрыхтоўка ўстаноў адукацыі да пачатку 2022/2023 навучальнага года.
У новым навучальным годзе будуць функцыянаваць:
3764 установы дашкольнай адукацыі;
2901 дзяржаўная ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі;
237 устаноў спецыяльнай адукацыі;
на ўзроўні вышэйшай адукацыі - 42 дзяржаўныя ўстановы, 8 устаноў прыватнай формы ўласнасці;
на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі - 110 устаноў ССА;
на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі - 122 установы ПТА.
У рэспубліцы створаны 52 рэсурсныя цэнтры* ва ўстановах ПТА і ССА.
* На базе рэсурсных цэнтраў укараняюцца ў адукацыйны працэс сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, прымяняюцца найноўшыя сродкі навучання і абсталяванне.
Крыніца: Міністэрства адукацыі.