Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
28 кастрычніка 2020, 16:35

Новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў

У Беларусі з 1 лістапада ўстаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп.

З 1 лістапада 2020 года па 31 студзеня 2021 года МСБ у разліку на месяц складзе:

Br419,78* - на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек;

Br450,43 - на аднаго члена маладой сям'і з трох чалавек;

Br528,3 - для працаздольнага насельніцтва;

Br410,1 - для пенсіянераў;

Br352,55 - для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў;

Br448,14 - для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў;

Br457,49 - для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.

* На 1,6% перавышае нарматыў, які дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка бягучага года (Br413,1).

Сярэднедушавы МСБ сям'і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, а таксама для вызначэння іншых сацыяльных стандартаў.

Крыніца: пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 кастрычніка 2020 года №96.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі