У Мінску пройдзе больш за 100 святочных навагодніх мерапрыемстваў. Гулянні арганізаваны ў цэнтры горада і ў кожным раёне сталіцы.Асноўныя цэнтральныя пляцоўкі
каля Палаца спорту:
- "Калядны кірмаш" (па 11 студзеня);
- паказ "Тайна навагодняй паштоўкі" (з 25 снежня па 7 студзеня);
- інтэрактыўныя праграмы "Навагодні кірмаш цудаў", "Шлях да навагодняга цуду" (з 26 снежня па 6 студзеня);
- калядныя святкаванні "Святкі-калядкі" (25 снежня), "Калядкі. Час цудаў і весялосці" (7 студзеня);
- свята "Навагодні калейдаскоп" і пераднавагодняя дыскатэка "ДыскаЁлка" (27 снежня);
- "Чароўная навагодняя ноч", дыскатэка (31 снежня, 1 студзеня).
Верхні горад:
- паказ "Сакрэты навагодняга настрою" (з 25 снежня па 4 студзеня).
Ракаўскі дворык (вул. Ракаўская, 25):
- паказ "Навагоднія гісторыі Ракаўскага дворыка" (з 25 снежня па 4 студзеня).
Комплекс "Лошыцкі" (вул. Чыжэўскіх, 17):
- ітэрактыўна-канцэртны паказ "Лошыцкія казкі Новага года" (27 снежня і 3 студзеня).
Вёсачка Дзядулі Мароза сустракае гасцей у ГЦ "Першы нацыянальны гандлевы дом". Домік Дзеда Мароза адкрыты для маленькіх наведвальнікаў у парку Горкага.
Крыніцы: Мінгарвыканкам.
