Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
Уся інфаграфіка
Новы дызайн беларускіх банкнотаў

Новы дызайн беларускіх банкнотаў

20.09.2018 | 15:31

Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло рашэнне аб правядзенні мадыфікацыі банкнотаў, што знаходзяцца ў абарачэнні, пры захаванні асноўных выяў на правым і адваротным баках, а таксама іх колернай гамы і памеру.

Заказ асобных наміналаў мадыфікаваных банкнотаў і ўвод іх у абарачэнне будуць ажыццёўлены ў 2019-2020 гг.

Патрэбнасць у заказе наяўных грошай звязана перш за ўсё з невялікімі тэрмінамі службы банкнотаў дробных наміналаў, заканамерным павелічэннем колькасці старых банкнотаў і, адпаведна, неабходнасцю іх замены.

У мадыфікаваныя банкноты будуць унесены наступныя змяненні:

выявы архітэктурных збудаванняў на правым баку будуць прыведзены ў адпаведнасць з актуальным знешнім выглядам з пазначэннем назвы адлюстраваных архітэктурных збудаванняў;

будуць выключаны рэквізіт "Старшыня Праўлення" і факсіміле подпісу Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Пракаповіча П.П.;

у адпаведнасці з новай рэдакцыяй Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі на банкноце наміналам 50 рублёў надпіс "ПЯЦЬДЗЕСЯТ" будзе выпраўлены на "ПЯЦЬДЗЯСЯТ";

на банкнотах будзе пазначаны год плануемага выпуску ў абарачэнне: замест "2009" для банкнотаў наміналамі 5 і 10 рублёў - "2019", для банкнотаў наміналамі 20 і 50 рублёў - "2020";

аптымізаваны засцерагальны комплекс банкнотаў.

Раней уведзеныя ў абарачэнне банкноты ўзору 2009 года будуць заставацца законным плацежным сродкам.

Цяпер на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца ў абарачэнні 7 наміналаў банкнотаў - 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 рублёў і 8 наміналаў манет - 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 беларускія рублі.

Крыніца: Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.

Топ-навіны

Лукашэнка аб карупцыі: гэта ржа, якая з'ядае ўсё
Партызанскі летапіс: легендарны камандзір Філіпскіх і яго байцы
Ермаловіч назначаны паўнамоцным прадстаўніком Беларусі ў Савеце ЕАБР
Дажджы і мокры снег чакаюцца ў Беларусі 15 лістапада
ЕЭК выступіла за адмену абмежаванняў на пастаўкі беларускага малака ў Расію
Беларусь і Турцыя павінны развіваць прамкааперацыю і ўзаемнае інвесціраванне - Румас
Сямашка зрабіў першыя заявы на пасадзе пасла ў Расіі
Заснаваны Клуб рэдактараў Беларусі і Расіі
Паслом Беларусі ў Расіі назначаны Уладзімір Сямашка
Крутой: Беларусь у 2019 годзе ўвойдзе ў макраэканамічныя параметры праграмы сярэднетэрміновага развіцця
Знойдзены раней невядомы верш Максіма Багдановіча
Брыфінг аб змяненнях парадку выдачы дазволаў на будаўніцтва пройдзе ў БЕЛТА 15 лістапада
Рапота: высокі ўзровень кваліфікацыі быў і застаецца характэрнай рысай БЕЛТА
Прэс-канферэнцыя аб развіцці праекта "Карта госця" пройдзе 14 лістапада ў БЕЛТА
Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі першую перамогу пад кіраўніцтвам Андрэя Сідарэнкі
Закон аб персанальных даных плануюць прыняць у Беларусі ў першай палавіне 2019 года
Беларусь і Кітай будуць прыцягваць у індустрыяльны парк "якарныя" брэндавыя кампаніі
ДМК: абмежаванні па бяспошлінным увозе тавараў да 500 еўра не закрануць звычайных турыстаў
Пляменнік Фрэнка Сінатры выступіць на фестывалі "Студзеньскія музычныя вечары" ў Брэсце
Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта правядуць выязныя прыёмы грамадзян з 13 па 16 лістапада