У новым 2024/2025 навучальным годзе заняткі пачнуць больш як 1 млн навучэнцаў, у тым ліку 105 тыс. першакласнікаў.
Вучняў прымуць 2,6 тыс. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Першы ўрок у новым навучальным годзе пройдзе пад назвай "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!"
Арганізацыя адукацыйнага працэсу па чвэрцях у 2024/2025 навучальным годзе:
першая чвэрць - 2 верасня - 26 кастрычніка 2024 г.;
другая чвэрць - 4 лістапада - 24 снежня 2024 г.;
трэцяя чвэрць - 8 студзеня - 22 сакавіка 2025 г.;
чацвёртая чвэрць - 31 сакавіка - 31 мая 2025 г. (для навучэнцаў IX і XI класаў - 31 сакавіка - 23 мая 2025 г.)
Крыніца: Міністэрства адукацыі Беларусі.