У новы 2022/2023 навучальны год заняткі пачнуць амаль 1 млн 85 тыс. навучэнцаў. З іх - 115 тыс. першакласнікаў.
Вучняў прыме 2901 дзяржаўная ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі.
Першы ўрок 1 верасня ў школах пройдзе пад назвай "У гістарычнай памяці сіла і адзінства беларускага народа".
Да новага навучальнага года будуць выдадзены 44 вучэбныя дапаможнікі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Завершаны пераход на новыя вучэбныя праграмы.
У 2022/2023 навучальным годзе:
першая чвэрць - 1 верасня - 29 кастрычніка 2022 г.;
другая чвэрць - 8 лістапада - 24 снежня 2022 г.;
трэцяя чвэрць - 9 студзеня - 25 сакавіка 2023 г.;
чацвёртая чвэрць - 3 красавіка - 31 мая 2023 г.
Крыніца: Міністэрства адукацыі