Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
31 снежня 2019, 11:10

Некаторыя змяненні ў Беларусі з 1 студзеня 2020 года

Базавая велічыня

З 1 студзеня 2020 года ў Беларусі вырасце базавая велічыня (з Br25,5 да Br27). У краіне павялічацца выплаты па падатках і зборах, павысяцца штрафы, падрастуць дапамогі па беспрацоўі, стыпендыі і іншае:

- дапамога па беспрацоўі складзе Br54;

- павялічыцца да Br27 пошліна за выдачу новага пашпарта (калі спатрэбіцца зрабіць гэта паскорана, трэба будзе заплаціць 54 рублі);

- скасаванне шлюбу будзе каштаваць 108 рублёў, паўторна - 216 рублёў.

Штрафы для вадзіцеляў

За ваджэнне ў нецвярозым выглядзе давядзецца заплаціць ад Br1350 да Br2700, за язду без тэхагляду пры першым парушэнні на працягу года - ад Br27 да Br81, пры паўторным - ад Br54 да Br162.

Мінімальная заработная плата

З 1 студзеня 2020 года мінімальная заработная плата стане большай амаль на 14% (Br375). Ніжэй за гэту суму наймальнік не мае права аплачваць працу пры ўмове, што работнік працуе на поўную стаўку і выконвае нарматыўны аб'ём работ.

Алгарытм налічэння зарплаты

З новага года аплата працы бюджэтнікаў будзе праводзіцца на аснове тарыфнай сістэмы, якая ўключае ў сябе базавую стаўку* і 18-разрадную тарыфную сетку (раней была 27-разрадная).

Узрост выхаду на пенсію

З 1 студзеня 2020 года беларускія мужчыны будуць выходзіць на пенсію з 62 гадоў, а жанчыны - з 57.

Правілы ўвозу і перасылкі тавараў з-за мяжы

Змяненні закрануць непадзельныя тавары вагой больш як 35 кг. Замест аплаты мытнай пошліны з усяго кошту тавару з 2020 года трэба будзе кампенсаваць толькі перавышэнне лімітаў па вазе або кошце. Мытная пошліна за пераважванне пасылак з-за мяжы зменшыцца ў два разы - да 15% з перавышэння вартаснай або вагавой норм (але не менш як 2 еўры за 1 кг вагі).

* Базавая стаўка для аплаты працы работнікаў бюджэтных і прыраўнаваных да іх арганізацый павялічыцца да Br185.

Крыніца: міністэрствы і ведамствы Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі