Агонь на прысядзібным участку, паблізу збудаванняў можа стаць прычынай узгарання і нанесці ўрон.
Полымя, якое разбушавалася, цяжка спыніць.
Правілы бяспечнага навядзення парадку:
прыбіранне ўчастка рабіць толькі ў бязветранае надвор'е,
мець сродкі пажаратушэння (вядро з вадой, вогнетушыцель, пясок),
не паліць траву,
не пакідаць палаючы агонь без нагляду,
уважліва гасіць недакуркі і запалкі.
Пры спальванні смецця ў вогнішчы:
вогнішча разводзіць не бліжэй за 10 м ад пабудоў, 20 м - ад лесу, 30 м - ад саломы,
мангал або грыль устанаўліваць не менш, чым за 4 м ад пабудовы.
Правілы дзеянняў пры пажары:
пры тушэнні травы (якая пачынае гарэць) - збіваць полымя з краю пажару вязанкай дубцоў або галінак ліставых дрэў, закідваць край пажару пяском,
патушыўшы пажар, пераканацца, што агонь, не разгарыцца зноў,
калі самастойна пагасіць полымя не ўдаецца, неадкладна паведаміць 101 і пакінуць месца пажару.
Помніце! Вясеннія выпальванні не прыносяць ніякай карысці:
знішчаюцца расліны,
гіне карысная мікрафлора глебы, з-за чаго павышаецца кіслотнасць і змяншаецца ўрадлівасць грунту,
наносіцца непапраўная шкода прыроднай разнастайнасці.
Крыніца: МНС