Выкарыстанне мабільнага тэлефона ў час кіравання транспартным сродкам - прычына частых ДТЗ:
5 аварыйных сітуацый з 10 нечаканых выпадкаў (спыненне наперадзе ідучай машыны, дзіця, якое выбегла на дарогу і г.д.).
Прычыны ДТЗ:
вадзіцелі, якія пераносяць увагу на напісанне паведамленняў і размовы за рулём.
Як мяняюцца паводзіны вадзіцеля
У час размовы па тэлефоне, калі чалавек трымае яго ў руках:
- павялічваецца час рэакцыі на сітуацыю - падаўжаецца да 1,5 сек; пры скорасці 60 км/гадз аўтамабіль за гэты час праедзе больш як 20 м;
- не рэагуе на сігналы ззаду і збоку;
- не заўважае змены сігналаў святлафора (часта праязджае на чырвоны);
- можа не прапусціць пасажыраў трамвая, які спыніўся.
Пры напісанні паведамленняў:
- не глядзіць у бакавыя люстры і люстры задняга віду, не заўважае дарожныя знакі і не гатовы да манеўраў на дарозе.
ПДР Беларусі забараняюць вадзіцелю карыстацца ў час руху тэлефонам, не абсталяваным тэхнічным устройствам, якое дазваляе весці перагаворы без выкарыстання рук (п.10.4 ПДР).
За размову па мабільным тэлефоне без гарнітуры ў час кіравання транспартным сродкам - адміністрацыйная адказнасць у выглядзе накладання штрафу ў памеры да 2 базавых велічынь. За паўторнае правапарушэнне на працягу года - штраф у памеры ад 2 да 8 базавых велічынь.
Крыніца: Дзяржаўтаінспекцыя