Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
17 лістапада 2020, 14:35

Навука Беларусі

Прыярытэтныя напрамкі навуковых даследаванняў Беларусі - энергетыка, хімічныя тэхналогіі, бія- і нанаіндустрыя, медыцына і фармацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя, авіякасмічныя, прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі.

Навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі займаліся 460 арганізацый, 61% з якіх сканцэнтраваны ў сталіцы.*

У сферы навуковых даследаванняў і распрацовак было занята 27,7 тыс. чалавек, з якіх 17,9 тыс. чалавек ажыццяўлялі непасрэдна даследчую дзейнасць:

39% даследчыкаў - жанчыны,

кожны пяты даследчык меў навуковую ступень,

22% даследчыкаў - ва ўзросце не старэйшым за 30 гадоў.

Колькасць даследчыкаў, якія маюць навуковую ступень:

- 607 дактароў навук (121 жанчына, 486 мужчын),

- 2803 кандыдаты навук (1149 жанчын, 1654 мужчыны).

Даследчыкі па галінах навук**:

тэхнічныя - 60,6%,

прыродазнаўчыя - 19,8%,

сацыяльна-эканамічныя і грамадскія - 7%,

сельскагаспадарчыя - 5%,

медыцынскія - 4,6%,

гуманітарныя - 3%.

Унутраныя затраты на навуковыя даследаванні і распрацоўкі склалі Br777,8 млн (44,2% - бюджэтныя сродкі, 34% - уласныя сродкі арганізацый).

Падрыхтоўка аспірантаў і дактарантаў у Беларусі:

122 арганізацыі па падрыхтоўцы аспірантаў, колькасць аспірантаў - 5,3 тыс. чалавек,

70 арганізацый па падрыхтоўцы дактарантаў - 616 чалавек.

* У 2019 годзе.

** У працэнтах да агульнай колькасці даследчыкаў.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі