
Усяго з верасня на заняткі ў школах і гімназіях прыйдуць каля 1 млн 85 тыс. вучняў, у тым ліку 118 тыс. першакласнікаў.
Тэма першага ўрока "Адзінства беларускага народа - аснова незалежнай краіны".
У 2021/2022 навучальным годзе ў краіне будуць функцыянаваць:
50 ВНУ (42 дзяржаўныя, 8 прыватных);
193 установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
176 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі;
2936* устаноў дашкольнай адукацыі, у якіх будуць атрымліваць дашкольную і спецыяльную адукацыю больш за 425 тыс. выхаванцаў;
2940 дзяржаўных устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі;
237 устаноў спецыяльнай адукацыі, у якіх будуць 14 863 навучэнцы.
У 2021 годзе запланаваны ўвод у эксплуатацыю:
12 устаноў дашкольнай адукацыі на 2229 месцаў;
7 школ на 6095 месцаў (у Віцебску, Бабруйску, Гомелі, Баранавічах, Стоўбцах і 2 у Мінску).
* За выключэннем устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі (826 навучальна-педагагічных комплексаў).
Крыніца: Міністэрства адукацыі