Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
24 жніўня 2020, 10:15

Навучальны год 2020/2021

Усяго з верасня заняткі ў школах і гімназіях пачнуць каля 1 млн 55 тыс. навучэнцаў, у тым ліку 114 тыс. першакласнікаў.

Тэма першага ўрока: "Я вырас тут, і край мне гэты дарагі".

У 2020/2021 навучальным годзе ў краіне будуць функцыянаваць:

50 ВНУ (42 дзяржаўныя, 8 прыватных);

111 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

127 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі;

2990 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

2952 установы дашкольнай адукацыі.

К верасню адкрываюцца:

3 школы-новабудоўлі ў Мінску, Віцебску і в.Копішча (Мінская вобласць);

4 дзіцячыя сады ў Мінску і Мінскай вобласці.

Арганізуецца падвоз да месца навучання амаль 66 тыс. навучэнцаў. Будзе выкарыстоўвацца каля 1,6 тыс. школьных аўтобусаў.

Крыніца: Міністэрства адукацыі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі