Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" штогод праходзіць у Беларусі з 1995 года.
Мэта акцыі - аказаць дапамогу і падтрымку дзецям, якія асабліва ў іх маюць патрэбу.
Тэрміны правядзення гэтай акцыі: 16 снежня 2024 г. - 15 студзеня 2025 г.
Прадстаўнікі органаў улады і грамадскіх аб'яднанняў у рамках акцыі "Нашы дзеці" наведваюць:
дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы;
апякунскія і прыёмныя сем'і;
дзіцячыя дамы сямейнага тыпу;
сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў;
цэнтры развіваючага навучання і рэабілітацыі;
дзіцячыя бальніцы.
У сталіцы і ва ўсіх рэгіёнах арганізаваны навагоднія мерапрыемствы для дзяцей.
У Палацы Рэспублікі адбудзецца дабрачыннае дзіцячае навагодняе свята, у якім прымуць удзел больш за 2,3 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх рэгіёнаў краіны.
У Палацы Незалежнасці пройдзе рэспубліканскі навагодні баль.
У Беларусі з 26 снежня 2024 г. па 15 студзеня 2025 г. таксама пройдзе дабрачынная акцыя для пажылых людзей "Ад усёй душы".
Крыніца: пастанова Савета Міністраў ад 9 кастрычніка 2024 г. №747.