У Мінску да Раства і Новага года запланавана каля 250 святочных мерапрыемстваў.
Асноўныя пляцоўкі мерапрыемстваў:
каля Палаца спорту (па 7 студзеня):
штодзень, 14.00 - паказ з удзелам Дзеда Мароза, Снягурачкі і анімацыйных персанажаў;
штодзень, 19.00 - тэатралізаванае шоу "Казка ў моманце";
1 студзеня з 00.30 да 4.00 - навагодняя праграма з удзелам дыджэяў, папулярных выканаўцаў і танцавальных калектываў;
7 студзеня з 19.30 - сямейная канцэртная праграма з удзелам эстрадных выканаўцаў.
Верхні горад (па 2 студзеня):
штодзень, 17.00 і 20.00 - інтэрактыўны паказ "Баль навагодніх жаданняў".
Пляцоўкі ў раёнах Мінска:
1 студзеня з 00.00 да 3.00 навагоднія гулянні.
Крыніца: Мінскі гарвыканкам