Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
12 кастрычніка 2020, 15:30

Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў новыя даныя на аснове праведзенага ў 2019 годзе ў Беларусі перапісу.

Агульная колькасць насельніцтва:

1999 год - 10 045 237 чалавек, з іх 8 159 073 - беларусы (81,2%), 1 141 731 - рускія, 395 712 - палякі, 237 014 - украінцы;

2019 год - 9 413 446, з іх беларусы - 7 990 719 (84,9%), рускія - 706 992, палякі - 287 693, украінцы - 159 656.

У меншай колькасці ў рэспубліцы пражываюць яўрэі, армяне, татары, цыгане, азербайджанцы, літоўцы, туркмены, немцы, грузіны, малдаване, кітайцы, латышы, узбекі, казахі, арабы, таджыкі, чувашы, в'етнамцы, балгары, мардва, грэкі, карэйцы, афганцы, башкіры, туркі.

У нацыянальным складзе насельніцтва рэгіёнаў адчуваецца ўплыў суседства з іншымі краінамі:

Віцебская вобласць - з 1 135 731 жыхара 138 075 - рускія,

Магілёўская - з 1 024 751 жыхара 62 232 - рускія,

Гродзенская - з 1 026 816 жыхароў 223 119 - палякі,

Брэсцкая - з 1 348 115 жыхароў 37 648 - украінцы.

Сярод беларусаў, рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў больш за палову жыхароў старэйшых за 15 гадоў знаходзяцца ў шлюбе або незарэгістраваных адносінах.

Узровень адукацыі за апошнія 20 гадоў вырас: стала значна больш беларусаў, рускіх, украінцаў, палякаў, яўрэяў, у якіх ёсць паслявузаўская, вышэйшая, сярэдняя спецыяльная або прафесійна-тэхнічная адукацыя.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі