
Стадыён "Дынама" адкрыты 12 чэрвеня 1934 г. Умяшчальнасць арэны складала 10 тыс. чалавек.
У гады Вялікай Айчыннай вайны стадыён разбураны. Аднаўленне арэны пачалося ў 1946 г. Пасля адкрыцця абноўлены "Дынама" прымаў 35 тыс. гледачоў.
21 чэрвеня 2018 г. у Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленага пасля маштабнай рэканструкцыі стадыёна "Дынама".
Вядомыя спаборніцтвы, якія прымаў стадыён:
1973 г. - лёгкаатлетычны матч СССР і ЗША.
1980 г. - адборачныя матчы футбольных спаборніцтваў летняй Алімпіяды-80 (Гульні XXII Алімпіяды).
20 ліпеня 1980 г. на стадыёне адбылося запальванне алімпійскага агню. Агонь запаліў барэц Аляксандр Мядзведзь.
2008 г.- матч Лігі чэмпіёнаў (30 верасня БАТЭ згуляў унічыю 2:2 з "Ювентусам")*.
2019 г. - II Еўрапейскія гульні, лёгкаатлетычны матч Еўропы і ЗША.
2023 г. - спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы II Гульняў краін СНД.
Стадыёну прысвоены:
- Сертыфікат Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі першай катэгорыі,
- вышэйшая, чацвёртая катэгорыя Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА).
Нацыянальны стадыён
Агульная плошча - больш за 47 тыс. кв.м.
Умяшчальнасць - звыш 22 тыс. гледачоў.
Спартыўная інфраструктура:
- поле памерам 105х68 м (пакрыта натуральным газонам),
бегавыя дарожкі (дзевяць на галоўнай арэне і чатыры на трэніровачнай),
- сектары для скачкоў у даўжыню, вышыню, з шастом і трайнога скачка, для штурхання ядра, кідання кап'я, дыска і молата.
Візітныя карткі стадыёна - аркада і кампазіцыя "Бег".
*Стадыён "Дынама" - першая арэна Беларусі, якая прыняла матчы Лігі чэмпіёнаў.
Крыніцы: адкрытыя крыніцы.