У Беларусі, паводле даных на 1 студзеня 2022 года, пражывае 9255,5 тыс. чалавек:
- 0,1% насельніцтва Зямлі,
- 1,3% насельніцтва Еўропы.
Па колькасці насельніцтва Беларусь займае:
- 95-е месца ў свеце,
- 7-е месца сярод краін СНД.
Па Індэксе чалавечага развіцця Беларусь адносіцца да катэгорыі краін з вельмі высокім узроўнем развіцця - 53-е месца з 189 краін*.
Размеркаванне насельніцтва па полу:
мужчыны - 4278,5 тыс. (46,2%),
жанчыны - 4977 тыс. (53,8%).
Сярэдні ўзрост (гадоў):
мужчыны -38,2,
жанчыны - 43,3.
Па месцы пражывання:
гарадская мясцовасць - 7232,1 тыс. чалавек (78,1%),
сельская мясцовасць - 2023,4 тыс. чалавек (21,9%).
Топ-10 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва:
Мінск - 1997 тыс.,
Гомель - 504 тыс.,
Віцебск - 360 тыс.,
Гродна - 357 тыс.,
Магілёў - 355 тыс.,
Брэст - 341 тыс.,
Бабруйск - 210 тыс.,
Баранавічы - 173 тыс.,
Барысаў - 138 тыс.,
Пінск - 125 тыс.
*Паводле даных за 2019 год.
Крыніца: Белстат.