
У Беларусі працуе 160 музеяў, у якіх прадстаўлены каштоўнасці айчыннай і сусветнай культуры:
- 98 комплексных,
- 43 гістарычныя,
- 13 мастацтвазнаўчых,
- 4 літаратурныя,
- 2 прыродазнаўчыя.
У 2020 годзе іх наведалі больш за 3,2 млн жыхароў і гасцей Беларусі.
Рэйтынг папулярнасці*:
- мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" - 222,6 тыс. наведванняў,
- Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - 196,7 тыс.,
- Гомельскі палацава-паркавы ансамбль - 187,1 тыс.,
- Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" - 141,1 тыс.,
- Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь - 121,9 тыс.,
- замкава-паркавы комплекс "Мір" - 119,6 тыс.,
- Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік - 91,8 тыс.,
- Віцебскі абласны краязнаўчы музей - 82,2 тыс.,
- Гомельскі абласны музей ваеннай славы - 82 тыс.,
- парк-музей "Сула" - 72,2 тыс.
Колькасць часовых экспазіцый і экскурсій у 2020 годзе:
- 4 тыс. экспазіцый,
- 60,8 тыс. экскурсій.
Музейны фонд краіны перасягае 3,5 млн экспанатаў. У 2020 годзе ў параўнанні з 2019-м іх колькасць павялічылася на 51,1 тыс. прадметаў.
* Складзены ў адпаведнасці з колькасцю наведванняў у 2020 годзе.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.