Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
13 мая 2022, 12:06

Моцны вецер: як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення экстрэмальнай сітуацыі

Калі знаходзіцеся на вуліцы:

трымайцеся далей ад будынкаў, высокіх слупоў, дрэў, электрапровадаў, знайдзіце сховішча (у пад'ездзе, магазіне, кінатэатры, метро, падземным пераходзе, пад мостам).

Калі знаходзіцеся дома:

зачыніце вокны, дзверы, прыміце рэчы з балконаў і падаконнікаў, адключыце газ і электрычнасць, не стойце каля вокнаў, адганіце асабісты аўтатранспарт ад дрэў і старых збудаванняў, у сельскім доме загасіце агонь у печы, замацуйце або прынясіце ў памяшканне прадметы з двара.

Калі знаходзіцеся ў аўтамабілі:

спыніцеся (не стаўце машыну каля рэкламных шчытоў, высокіх дрэў), пастаўце аўто супраць ветру, не выходзьце з машыны, зачыніце вокны і дзверы.

Крыніца: МНС Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі