Сцяг Аўторак, 21 ліпеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
26 чэрвеня 2026, 15:16

Моладзь Беларусі

Моладзь Беларусі У Беларусі пражываюць больш як 1,63 млн чалавек ва ўзросце 14-30 гадоў* (18,1% ад агульнай колькасці насельніцтва), з іх:
- дзяўчаты - 48,8%,
- юнакі - 51,2%.

Самы "малады" з рэгіёнаў - горад Мінск (396,5 тыс. маладых людзей). У 2026 годзе Мінск - маладзёжная сталіца Беларусі.

Значная частка моладзі - навучэнцы і студэнты.

У 2025/2026 навучальным годзе атрымлівалі адукацыю:
- вышэйшую - 239,7 тыс. студэнтаў і магістрантаў;
- сярэднюю спецыяльную - 119,9 тыс. навучэнцаў;
- прафесійна-тэхнічную - 71,4 тыс. навучэнцаў.

Узровень занятасці моладзі** - 56,5% (17,6% ад занятага насельніцтва краіны).

У ліку папулярных сярод моладзі сфер дзейнасці - інфармацыя і сувязь; дзяржаўнае кіраванне; творчасць, спорт, забавы і адпачынак.

Доля моладзі сярод кіраўнікоў - 9,5%.

Пераважны ўзрост для заключэння шлюбу:
- для дзяўчат - 21-26 гадоў;
- для юнакоў - 23-28 гадоў.

Папулярнасць спорту сярод моладзі (16-30 гадоў):
- юнакі - 60%;
- дзяўчаты - 54,1%.

* На 1 студзеня 2026 года.
** У 2025 годзе.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі