У Беларусі пражываюць амаль 1,7 млн чалавек ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў - моладзь складае каля 20% ад агульнай колькасці насельніцтва.
Узроставыя групы*:
маладыя людзі ва ўзросце 25-30 гадоў - 41,2%**,
20-24 гадоў - 25,9%,
14-19 гадоў - 32,9%.
Месца пражывання:
у гарадской мясцовасці пражывае 82% моладзі,
у сельскай - 18%.
Значная частка моладзі - гэта вучні і студэнты.
Размеркаванне моладзі па ўзроўні адукацыі:**
вышэйшая і адукацыя пасля ВНУ- 27,5%;
агульная сярэдняя - 26,5%;
сярэдняя спецыяльная - 21,1%;
агульная базавая - 12,4%;
прафесійна-тэхнічная - 11%;
пачатковая - 1%;
не маюць - 0,3%;
не пазначылі - 0,2%.
Сярод занятых 22,2% - моладзь ва ўзросце 15-30 гадоў.
ТОП-5 маладзёжных сфер дзейнасці:***
IT-тэхналогіі - 40,3%;
паслугі па часовым пражыванні і харчаванні - 35,5%;
аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў - 26,9%;
фінансавая і страхавая дзейнасць - 25,4%;
прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць - 24,5%.
Удзельная вага моладзі сярод валанцёраў складае 19,5%, найбольш папулярна аказанне дапамогі жывёлам (40,7% валанцёраў), удзел у сацыяльных работах (33,2%).
Маладыя людзі аддаюць перавагу стварэнню сям'і ва ўзросце:
20-25 гадоў - 56,5% дзяўчат
25-30 гадоў - 59,5% юнакоў.
* Паводле статыстыкі, існуюць узроставыя рамкі, што вызначаюць моладзь, - з 14 да 30 гадоў уключна.
** Паводле даных перапісу насельніцтва 2019 года, у працэнтах ад агульнай колькасці моладзі ва ўзросце 15-30 гадоў.
*** Доля моладзі ў агульнай колькасці работнікаў адпаведнай сферы.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.