Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
26 чэрвеня 2020, 16:17

Моладзь Беларусі

У Беларусі пражываюць больш за 1,8 млн чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года - моладзь складае амаль 20% ад агульнай колькасці насельніцтва.

Узроставыя групы*:

маладыя людзі ва ўзросце 25-30 гадоў - 44,2%**,

20-24 гады - 26,4%,

14-19 гадоў - 29,4%.

Месца пражывання:

у гарадской мясцовасці пражывае 85% моладзі,

у сельскай - 15%.

Узровень занятасці моладзі ва ўзросце 15-30 гадоў - 64,3% (дзяўчат - 64,6%, маладых людзей - 64%).

Моладзь, якая працуе па найме, склала 96,9% , не па найме - 3,1%.

Сярод прадпрымальнікаў моладзь складае 16,6%.

Удзельная вага моладзі сярод валанцёраў складае 24,7%, найбольш папулярна арганізацыя спартыўных, культурных і іншых мерапрыемстваў (доля моладзі - 64,6% валанцёраў).

Значная частка моладзі - навучэнцы і студэнты.

Атрымліваюць адукацыю:

вышэйшую - 11,9 тыс. магістрантаў, 260,9 тыс. студэнтаў,

сярэднюю спецыяльную - 112,5 тыс. навучэнцаў,

прафесійна-тэхнічную - 63,4 тыс. навучэнцаў,

агульную сярэднюю - 1031,7 тыс. вучняў.

* Згодна са статыстыкай існуюць узроставыя рамкі, якія вызначаюць моладзь, - з 14 да 30 гадоў уключна.

** Паводле даных за 2019 год.

Крыніца: Белстат.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі