
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 студзеня 2022 года знізіліся на $44,1 млн (0,5%)* да $8425 млн (у эквіваленце)**.
У цэлым па выніках 2021 года міжнародныя рэзервовыя актывы павялічыліся на $956,5 млн (12,8%).
Асноўныя фактары росту ўзроўню ЗВР:
- купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа",
- размеркаванне спецыяльных правоў пазыкі Міжнароднага валютнага фонду,
- паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін і размяшчэння Міністэрствам фінансаў на ўнутраным рынку аблігацый, намініраваных у замежнай валюце,
- прыцягненне знешніх дзяржаўных пазык,
- рост кошту манетарнага золата.
Па выніках 2021 года ўрад выканаў знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $3,1 млрд, у тым ліку ў снежні - $220 млн.
ЗВР Беларусі ў 2021 годзе:
1 студзеня - $7468,5 млн,
1 лютага - $7203,4 млн,
1 сакавіка - $7114,5 млн,
1 красавіка - $6940 млн,
1 мая - $7277,9 млн,
1 чэрвеня - $7763,1 млн,
1 ліпеня - $7409,3 млн,
1 жніўня - $7442,4 млн,
1 верасня - $8496,7 млн,
1 кастрычніка - $8459,9 млн,
1 лістапада - $8549,7 млн.
1 снежня - $8469 млн.
*У адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду.
**Папярэднія даныя.
Крыніца: Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.