Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 лістапада 2021 года павялічыліся на $89,8 млн (1,1%)* да $8549,7 млн (у эквіваленце)**.
Асноўныя фактары росту ўзроўню ЗВР:
-купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа",
-павелічэнне кошту манетарнага золата
У кастрычніку ўрад выканаў знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $175 млн.
ЗВР Беларусі ў 2021 годзе:
1 студзеня - $7468,5 млн,
1 лютага - $7203,4 млн,
1 сакавіка - $7114,5 млн,
1 красавіка - $6940 млн,
1 мая - $7277,9 млн,
1 чэрвеня - $7763,1 млн,
1 ліпеня - $7409,3 млн,
1 жніўня - $7442,4 млн,
1 верасня - $8496,7 млн,
1 кастрычніка - $8459,9 млн.
У адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года з улікам пагашэння ўрадам і Нацбанкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш за $6 млрд.
* У адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду.
** Папярэднія даныя.
Крыніца: Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь