
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 сакавіка 2021 года знізіліся на $88,9 млн (1,2%)* да $7114,5 млн (у эквіваленце)**.
Асноўныя фактары зніжэння ўзроўню ЗВР:
планавае пагашэнне ўрадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце,
змяншэнне кошту манетарнага золата.
Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у лютым садзейнічалі паступленні замежнай валюты ў бюджэт, у т.л. ад продажу Мінфінам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.
У лютым урад выканаў знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму $250 млн.
ЗВР Беларусі ў 2021 годзе:
1 студзеня - $7468,5 млн,
1 лютага - $7114,5 млн.
У адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года з улікам пагашэння ўрадам і Нацбанкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш як $6 млрд.
* У адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду.
** Папярэднія даныя.
Крыніца: Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.