Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
07 ліпеня 2020, 18:05

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за чэрвень 2020 года выраслі на $916,4 млн (11,6%)* да $8 795,7 млн (у эквіваленце) на 1 ліпеня**.

Асноўныя фактары росту ЗВР у чэрвені:

паступленне сродкаў ад размяшчэння Міністэрствам фінансаў еўрааблігацый;

рост кошту манетарнага золата.

У чэрвені ўрадам і Нацыянальным банкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $287 млн.

ЗВР Беларусі ў 2020 годзе:

1 студзеня - $9 393,5 млн,

1 лютага - $9 243,1 млн,

1 сакавіка - $8 804,9 млн,

1 красавіка -$7 786,5 млн,

1 мая - $7 882,9 млн,

1 чэрвеня - $7 879,3 млн,

1 ліпеня - $8 795,7 млн.

У адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года з улікам пагашэння ўрадам і Нацбанкам Беларусі ўнутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш за $7,3 млрд.

* У адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду.

** Папярэднія даныя.

Крыніца: Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі