Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
09 ліпеня 2019, 09:59

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

XXVIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 8 па 17 ліпеня.

Цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця фестывалю адбудуцца ў Летнім амфітэатры 11 ліпеня, закрыцця - 15 ліпеня.

Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 8-10 і 16-17 ліпеня.

Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць XXVIII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2019" і XVII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2019".

Беларусь на конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2019" прадставіць Іван Зданюк, на дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск-2019" - Ксенія Галецкая.

Краіны - уладальніцы Гран-пры Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск":

Беларусь - 5 разоў (2003, 2004, 2005, 2011, 2016);

Югаславія - 4 разы (1995, 1997, 1999, 2002);

Украіна - 3 разы (1993, 1996, 2007);

Расія - 3 разы (2001, 2006, 2009);

Македонія - 2 разы (2000, 2012);

Ізраіль (1998), Літва (2008), Харватыя (2010), Польшча (2013), Мексіка (2014), Казахстан (2015), Румынія (2018) - па адным разе.

Краіны - пераможцы Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск":

Румынія - 4 разы (2003, 2009, 2010, 2011);

Беларусь - 3 разы (2005, 2007, 2017);

Расія - 2 разы (2004, 2016);

Украіна - 2 разы (2014, 2018);

Польшча (2006), Арменія (2008), Грузія (2012), Балгарыя (2013), Казахстан (2015) - па адным разе.

Упершыню Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прайшоў 18 ліпеня 1992 года.

Крыніца: Дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі