ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 6 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
14 ліпеня 2021, 14:49

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

XXX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 19 ліпеня.

Цырымонія адкрыцця фестывалю адбудзецца ў Летнім амфітэатры 15 ліпеня, закрыцця - 18 ліпеня.

Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць XXX Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2021" і XIX Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2021".

Беларусь на конкурсе выканаўцаў эстраднай песні прадставіць Данііл Мышкавец, на дзіцячым музычным конкурсе - Канстанцін Мазуркевіч.

Краіны - уладальнікі Гран-пры Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск":

Беларусь - 6 разоў (2003, 2004, 2005, 2011, 2016, 2020);

Югаславія - 4 разы (1995, 1997, 1999, 2002);

Украіна - 3 разы (1993, 1996, 2007);

Расія - 3 разы (2001, 2006, 2009);

Казахстан - 2 разы (2015, 2019);

Македонія - 2 разы (2000, 2012);

Ізраіль (1998), Літва (2008), Харватыя (2010), Польшча (2013), Мексіка (2014), Румынія (2018) - па адным разе.

Краіны - пераможцы Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск":

Беларусь - 5 разоў (2005, 2007, 2017, 2019, 2020);

Румынія - 4 разы (2003, 2009, 2010, 2011);

Расія - 2 разы (2004, 2016);

Украіна - 2 разы (2014, 2018);

Польшча (2006), Арменія (2008), Грузія (2012), Балгарыя (2013), Казахстан (2015) - па адным разе.

Упершыню Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прайшоў 18 ліпеня 1992 года.

Крыніца: дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі