Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
22 лістапада 2019, 11:01

Міжнародны фестываль "Бярэзіна-2019"

Міжнародны фестываль, прысвечаны 207-й гадавіне падзей вайны 1812 года, "Бярэзіна-2019" пройдзе 23-24 лістапада ў Барысаве.

Напярэдадні фестывалю (22 лістапада ў 18:00) выступіць з канцэртам ваенны аркестр парашутнага палка (г.Тулуза, Францыя)

Асноўныя мерапрыемствы:

23 лістапада

Парад уніфармістаў, удзельнікаў клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расіі, Польшчы, Францыі і іншых краін (г.Барысаў, пр.Ревалюцыі).

Баталія на перадмаставых умацаваннях "Батарэі" (г.Барысаў, пр.Рэвалюцыі)

Зімовы заплыў цераз раку Бярэзіну (г.Барысаў, гарадскі пляж)

24 лістапада

Ваенна-гістарычная рэканструкцыя "Бярэзіна-2019" (Барысаўскі раён, Брылёўскае поле)

Першы фестываль прайшоў у 1992 годзе і быў прымеркаваны да 190-годдзя падзей ваеннай кампаніі 1812 года.

Крыніцы: Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт, пасольства Францыі ў Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі