
У 2022 годзе беларускай сталіцы Мінску спаўняецца 955 гадоў.
З гісторыі Мінска:
1067 г. - першае згадванне аб Мінску ў "Аповесці мінулых гадоў".
1499 г. - Мінск атрымаў Магдэбургскае права.
У XIX ст. плошча Мінска павялічылася ў 10 разоў. Дзейнічаў шэраг навучальных устаноў. Пабудаваны дэпо, водаправод, электрастанцыя.
У 1930-я гг. з'явіўся гарадскі трамвай, пачало працаваць радыё. Мінск стаў адным з буйнейшых індустрыяльных і культурных цэнтраў краіны.
3 ліпеня 1944 г. Мінск вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ходзе правядзення Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён".
26 чэрвеня 1974 г. Мінску прысвоена ганаровае званне "Горад-герой".
У 1984 г. адкрылася першая лінія метрапалітэна, у 1990 г. - станцыі другой лініі, у 2020 г. - станцыі трэцяй лініі.
У 2000-я гг. у Мінску ўзведзены новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі, Лядовы палац спорту, комплексы "Мінск-Арэна" і "Чыжоўка-Арэна".
Прамысловасць сталіцы на сённяшні дзень прадстаўлена 215 буйнымі прадпрыемствамі.
Цікавыя факты:
140 гадоў мінскаму тэлефону: у 1882 г. з'явіліся першыя тэлефонныя апараты.
Самая доўгая вуліца Беларусі - праспект Незалежнасці (каля 15 км).
Дзякуючы арыгінальнаму падсвечванню ў начны час будынак Нацыянальнай бібліятэкі відаць з космасу.
У космасе таксама ёсць Мінск: у 1979 г. астраном Мікалай Чарных адкрыў астэроід і назваў яго ў гонар горада.
Самы вядомы гадзіннік - на адной з вежаў "Варот горада". Дыяметр цыферблата 3,5 м, даўжыня мінутнай стрэлкі 1,69 м.
У Мінску пражывае 21,6% насельніцтва краіны (на 01.01.2022).
Крыніцы: Мінгарвыканкам, адкрытыя крыніцы.