Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
03 лістапада 2020, 15:30

Мінскі метрапалітэн: сёння і заўтра

У Мінску ў 2014 годзе пачата будаўніцтва першага ўчастка трэцяй лініі метрапалітэна. Яна звяжа паўднёвыя і паўночныя жылыя масівы сталіцы з цэнтрам, Зялёны Луг і Курасоўшчыну.

Эксплуатацыйная даўжыня дзвюх ліній мінскага метро ў двухпутным вылічэнні складае 37,3 км з 29 станцыямі, з іх 15 станцый размешчаны на 1-й (Маскоўскай) лініі (19,2 км) і 14 - на 2-й (Аўтазаводскай) лініі (18,1 км).

3-я лінія будзе ўключаць 14 станцый, яе працягласць - 17,2 км.

У перспектыве метрапалітэн будзе складацца з чатырох ліній агульнай працягласцю 87,9 км і налічваць 63 станцыі.

Першая лінія:

дзеючая - 19,2 км (станцыі метро "Малінаўка" - "Уручча");

перспектыва - 3,8 км ("Малінаўка" - "Шчомысліца", "Уручча" - "Смаленская").

Другая лінія:

дзеючая - 18,1 км ("Каменная горка" - "Магілёўская");

перспектыва - 3,7 км ("Каменная горка" - "Чырвоны бор", "Магілёўская" - "Шабаны").

Трэцяя лінія:

гатовы да эксплуатацыі - 4,44 км ("Юбілейна плошча" - "Кавальская Слабада");

перспектыва - 4,1 км ("Юбілейная плошча" - "Зялёны луг").

Чацвёртая лінія:

перспектыва - 24,3 км ("Парк Дружбы народаў" - "Парк Дружбы народаў" (кальцавая ветка)).

Крыніцы: УП "Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна", ААТ "Мінскметрапраект", УП "Мінскметрабуд".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі