Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
02 лістапада 2020, 14:32

Мінскі метрапалітэн: этапы развіцця

Будаўніцтва метрапалітэна ў Мінску пачата ў 1977 годзе.

Першая паля была забіта на месцы станцыі "Парк Чалюскінцаў".

1-я лінія метро адкрыта ў 1984 годзе - пачаўся рэгулярны рух паяздоў ад станцыі "Інстытут культуры" да станцыі "Маскоўская" (участак працягласцю 7,84 км з 8 станцыямі).

2-я лінія метро адкрыта ў 1990 годзе - уведзены ў эксплуатацыю ўчастак ад станцыі "Трактарны завод" да станцыі "Фрунзенская" (працягласць 6,12 км з 6 станцыямі).

Сёння ў мінскім метро функцыянуюць дзве лініі агульнай працягласцю 37,3 км, усяго 29 станцый.

1-я лінія (дзеючая): 15 станцый, працягласць - 19,2 км.

2-я лінія (дзеючая): 14 станцый, працягласць - 18,1 км.

3-я лінія (будуецца).

2020 год - адкрыццё чатырох станцый 1-га ўчастка 3-й лініі метро:

"Кавальская Слабада",

"Вакзальная" (перасадачная станцыя на 1-ю лінію) - адзіная станцыя з наземным вестыбюлем,

"Плошча Францішка Багушэвіча",

"Юбілейная плошча" (перасадачная станцыя на 2-ю лінію) - самая глыбокая станцыя (глыбіня 32 м).

1-ы ўчастак (8,54 км, 7 станцый) уключае дзве чаргі будаўніцтва:

1-я чарга - працягласцю 4,44 км (4 станцыі),

2-я чарга - працягласцю 4,1 км (3 станцыі).

3-я лінія будзе ўключаць 14 станцый, працягласць - 17,2 км (злучыць паўднёвую частку Мінска з паўночнай, мікрараёны Зялёны Луг і Курасоўшчына). Яна перасякае 1-ю і 2-ю лініі, утвараючы трохвугольнік.

Перспектывы развіцця мінскага метро: чатыры лініі агульнай працягласцю 87,9 км з 63 станцыямі.

З 1984 па 2019 год мінскае метро перавезла амаль 7,5 млрд пасажыраў, толькі ў 2019 годзе - 293,7 млн чалавек.

Крыніцы: УП "Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна", ААТ "Мінскметрапраект", УП "Мінскметрабуд"

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі