У 1984 годзе адкрыта першая лінія мінскага метро - участак ад станцыі "Інстытут культуры" да станцыі "Маскоўская" (працягласць 7,84 км, 8 станцый).
2-я лінія метро (Аўтазаводская) адкрыта ў 1990 годзе - участак ад станцыі "Трактарны завод" да станцыі "Фрунзенская" (працягласць 6,12 км, 6 станцый).
3-я лінія метро (Зеленалужская) адкрыта ў 2020 годзе - участак ад станцыі "Кавальская Слабада" да станцыі "Юбілейная плошча" (працягласць 3,53 км, 4 станцыі).
Эксплуатацыйная даўжыня трох ліній цяпер - 40,82 км.
Усяго 33 станцыі:
15 станцый на Маскоўскай лініі,
14 - на Аўтазаводскай,
4 - на Зеленалужскай.
Вядуцца работы па прадаўжэнні Зеленалужскай лініі. Плануецца адкрыццё трох новых станцый: "Аэрадромная", "Немаршанскі сад" і "Слуцкі гасцінец".
Перспектывы развіцця мінскага метро: чатыры лініі агульнай працягласцю 87,9 км з 64 станцыямі.
Удзельная вага метрапалітэна ў гарадскіх перавозках - больш за 37 працэнтаў.
У 2023 годзе метрапалітэн перавёз 234 млн пасажыраў, штодзённа - больш за 640 тыс. чалавек.
Гістарычны факт:
Будаўніцтва метрапалітэна пачата ў 1977 годзе. Першая паля забіта на месцы станцыі "Парк Чалюскінцаў".
Крыніцы: сайт Мінскага метрапалітэна.