Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
30 кастрычніка 2018, 12:15

Мінск прымае сустрэчу Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы (МКБ) праводзіцца ў г.Мюнхене (Германія) штогод, начынаючы з 1963 года. Канферэнцыя з'яўляецца адным з найбольш прадстаўнічых і аўтарытэтных форумаў у свеце па пытаннях палітыкі бяспекі і супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.

Сустрэча Асноўнай групы МКБ праходзіць у Мінску з 30 кастрычніка па 1 лістапада. Беларусь упершыню прымае такі маштабны міжнародны форум.

Асноўныя пытанні:

узаемаадносіны па лініі Усход-Захад,

рэгіянальныя канфлікты,

мінскі працэс,

эканамічная сітуацыя ва Усходняй Еўропе,

энергетычная і транснацыянальная бяспека.

Удзельнікі:

кіраўнікі еўрапейскіх дзяржаў,

значныя палітычныя дзеячы,

прадстаўнікі міжнародных арганізацый (НАТА, АБСЕ),

прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці,

эксперты па пытаннях бяспекі.

Беларусь прымае ўдзел у МКБ з 2006 года.

Першая сустрэча Асноўнай групы МКБ адбылася ў 2009 годзе.

Крыніца: Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі